Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2025 год аб'яўлены годам добраўпарадкавання. Год добраўпарадкавання закліканы аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.
23 студзеня 2025 года ў ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень, які быў прысвечаны году добраўпарадкавання. Выхавацель Чыркун Ала Васільеўна правяла з дзецьмі старэйшай групы пазнавальную гутарку: “Год добраўладкавання”. Яна была накіравана на фарміраванне зносін і сродкаў зносін на беларускай мове, навыкаў разумення беларускай мовы, умення адказваць на пытанні дарослага, заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове.

У ходзе сумеснай гутаркі дзеці паглыбілі свае веды пра значэнне паняццяў: "дабраўладкаванне", "парадак", "утульнасць", "прыгажосць", "лад жыцця", "чысціня" і "акуратнасць". А у час гульнявой сітуацыі выхаванцы прадэманстравалі, які ўклад можа ажыццявіць кожны грамадзянін у працэс добраўпарадкавання свайго асяроддзя.
Правядзенне такіх пазнавальных гутарак з выхаванцамі спрыяе фарміраванню ў іх разумення важнасці ўкладу чалавека ў развіццё і ўпрыгожванне роднага краю.
С.Г. Жук, намеснік загадчыка
па асноўнвй дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”