Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.01.2025

Беларускамоўны дзень “Мая Радзіма – Беларусь”

У ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” кожны чацвер праходзіць беларускамоўны дзень, які дазваляе фарміраваць у дзяцей цікавасць і станоўчыя адносіны да нацыянальнай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай, выхоўваць любоў да роднага краю. Так і сёння, 30 студзеня, ён прайшоў пад назвай “Мая Радзіма – Беларусь”. З самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавацелю. Затым Рабцэвіч Ірына Славікаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, з дзецьмі сярэдняй групы інтэгрыраванага навучання і выхавання правяла гутарку “Мая Радзіма – Беларусь”.

 

На працягу дня дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні такія як: “Упрыгож майку беларускімі ўзорамі”, “Складзі арнамент”, “Падбяры пару”, “Карцінкі-палавінкі”, разглядалі альбом з сімваламі Беларусі, жывёламі і птушкамі нашых лясоў, беларускай хаткай, а таксама дзеці імкнуліся як мага больш размаўляць на роднай мове.

 

Правядзенне беларускамоўнага дняз выхаванцамі ўзбагачае слоўнікавы запас і павялічвае жаданне размаўляць па-беларуску.

 

Рабцэвіч Ірына Славікаўна

выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”