Паспяховым стала выступленне юных ганцаўчан на абласным этапе Рэспублiканскага конкурсу тэхнiчнай творчасцi моладзi "TechSkills" ("Інжынеры будучыні") у г.Брэсце. Дзесяцiкласнiк ДУА "Хатыніцкая сярэдняя школа", навучэнец раённага цэнтра творчасці Максiм Казак атрымаў трэцi вынiк у сваёй намiнацыi "Iнжынерны дызайн САD", а васьмiкласнiк Мацвей Бондар прадэманстраваў найлепшы вынiк у намiнацыi "Электронiка i cyвязь" i стаў пераможцам, што адразу дало яму магчымасць у другой палове сакавiка ў складзе зборнай каманды вобласцi выступаць у сталiцы. У межах сваёй намiнацыi Мацвею неабходна будзе прадэманстраваць на практыцы свае веды i ўменнi ў накiрунках радыёэлектронiкi i праграміравання мiкракантролераў.
Няхай усё атрымлiваецца ў юных "Iнжынераў будучынi"!

