Люблю наш край – старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
К. Буйло
У музычную залу да цёткі Марылі, завіталі госці, выхаванцы старэйшых груп, дзе 13 сакавіка года прайшла музычная забава, пад назвай “Старонкі дзяцінства”, прысвечаная Беларускамоўнаму дню ў дзіцячай установе, якую падрыхтавала і правяла музычны кіраўнік Кляўчэня Наталля Міхайлаўна. Апрануўшыся ў беларускія народныя касцюмы, усім удзельнікам задаўся настрой на працяг знаёмства і далучэння да беларускай нацыянальнай спадчыны сродкамі музычнай народнай творчасці і мовы.

Вядучая, цётка Марыля пазнаёміла дзяцей з кнігай “Старонкі дзяцінства”, дзе кожная старонка ў ёй была музычная. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем слухалі і выконвалі розныя музычныя заданні. На працягу ўсёй сустрэчы рабяты з радасцю спявалі любімыя песні: “Мы жывём у Беларусі”, “Беларускі край”, танцавалі “Трасуху”, гралі на дзіцячых музычных інструментах музычны твор “Бульба”. Ну і канешне, гулялі ў беларускія народныя гульні: “Лапці”, “Грушка”.

Дзеці слухалі расказ пра прыгожую кветку “Сіні васілёк”. Дзяўчынкі танцавалі з вяночкамі пад мілагучную песню “Васільковы край”. Такім чынам, музычная забава прайшла цікава, пазнавальна і натхнёна. Выхаванцы пад вялікім уражаннем і з добрым настроем вярнуліся ў свае групы.

Дзякуючы такім забавам, у выхаванцаў узрастае зацікаўленасць да культуры сваёй краіны, значна пашыраецца слоўнікавы запас, выхоўваецца жаданне пазнаваць розныя жанры музычнага мастацтва, яго разнастайны эстэтычны змест.
Музычны кіраўнік
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”
Кляўчэня Наталля Міхайлаўна