Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.03.2025

“Вандраванне па беларускіх народных казках”

З мэтай далучэння дзяцей да багацця беларускай мовы, пашырэння ўяўлення пра казку, як твора беларускай народнай творчасці, забяспечыння ўмоў для зносін дзяцей на беларускай мове ў час інсцэніроўкі казкі ў старэйшай группе ДУА «Дзiцячы сад № 5 г. Ганцавiчы» прайшоў занятак па тэме “Вандраванне па беларускіх народных казках”.

 

У пачатаку занятку дзецi разам з выхавльнiкам Еўдаковай Ксеніяй Аляксандраўнай выконвалiгульнявое заданне “Назаві казку”, гуляли у гульню “Пераўтварыся ў казачнага героя”, а самым цiкавым момантам на занятку была тэатралізацыя беларускай народнай казкі “ Кот, пеўнік і ліса”.

 

Ксенія Аляксандраўна стараецца выхоўваць у дзяцей пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця далучаецца да паэзіі і адначасова вучыцца вырашаць пры дапамозе роднай мовы розныя маўленчыя задачы: камунікатыўныя, пазнавальныя.

 

Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Вось чаму казка з'яўляецца дасканальнай мастацкай формай фальклору, з дапамогай якой мы знаёмім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету. 

 

Такая работа з выхаванцамі спрыяе развіццю пачуцця беларускага маўлення, азнаямленню іх з лепшымі ўзорамі жывога беларускага слова, а таксама фарміраванню першапачатковых навыкаў маўлення на роднай мове. 

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасцi

ДУА «Дзiцячы сад № 5 г.Ганцавiчы

Канановiч Галiна Сяргееўна