10 красавіка ў ДУА "Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы" прайшоў беларускамоўны дзень "Падарожжа па краіне беларусаў".

Дзеці разам з выхавальнікам Дайнэка Ю.І. здзейснілі падарожжа па роднай краіне. Дзеці разглядалі малюнкі славутых мясцін Беларусі, разважалі пра тое дзе яны былі разам з бацькамі. Каб пазнаеміцца і замацаваць веды пра беларускія нацыянальныя касцюмы дзеці гулялі ў гульню "Апрані ляльку", разглядалі лэпбук "Беларускі касцюм". Вельмі спадабалася выхаванцам размаўляць пра стравы беларускай кухні, яны называлі прадукты харчавання па-беларуску, распавядалі пра сваю любімую страву беларускай кухні.
Дзеці даведаліся, што ў Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і раместваў, многія з якіх існуюць і цяпер. Каб больш пазнаёміцца з прадметамі народнай творчасці мы разглядалі альбом "Беларускія народныя рамествы" і гулялі ў гульню "З якога матэрыялу зроблены прадмет".

Падарожжа па краіне беларусаў для выхаванцаў старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання атрымалася насычаным, пазнавальным і дала дзецям новыя веды і яркія ўражанні!

Дайнэка Юлія Ігараўна,
выхавальнік дашкольнай адукацыі