Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.04.2025

Беларускамоўны дзень "Вялікдзень"

Вялікдзень - гэта адно з самых яркіх, вясёлых, цікавых рэлігійных свят для дзяцей і дарослых. Менавіта Вялікдзень лічыцца сямейным святам, да якога рыхтуюцца ўсе члены сям'і.

 

У рамках беларускамоўнага дня і напярэдадні свята з выхаванцамi ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” 17 красавіка былі праведзены гутаркі: “Вербная нядзеля”, “Як людзі рыхтаваліся да свята Вялікадня”, “Навошта мы фарбуем яйкі на Вялікдзень”. Не абышлося і без рухомых гульняў у час прагулкі. З драўлянымі муляжамi велікодных яек дзецi гулялі ў народныя гульні “Пранясі яйка ў лыжцы”, “Катанне яек з горкі”.

 

Выхавацель, Грэбень Ірына Міхайлаўна, правяла ў старэйшай групе інтэгрыраваны занятак па адукацыйных галінах “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” і “Выяўленчае мастацтва - маляванне” на тэму: “Вялікдзень”. Праграмныя задачы занятку былі накіраваны на фармiраванне ўстойлiвай цiкавасці да беларускай мовы, пашырэнне ведаў дзяцей пра хрысцiянскае свята «Вялiкдзень», далучэнне іх да гiсторыi i традыцый  сваёй Радзiмы, выхаванне любові i павагі да сваёй Бацькаўшчыны, народных традыцый i cвятаў беларускага народа.

Правядзенне мерапрыемстваў прысвечаных святкаванню “Вялікдня” далі магчымасць дакрануцца выхаванцам да традыцый і звычаяў беларускага народа.

С.Г. Жук,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”