Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.04.2025

Беларускамоўны дзень “Падарожжа ў мінулае”

24 красавіка 2025 года ў ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень у 1 “Б” класе інтэгрыраванага навучання і выхавання на тэму “Падарожжа ў мінулае”.

 

Вучні разам з выхавальнікам Крысюк Аленай Іванаўнай здзейснілі падарожжа па роднай краіне. Разглядалі малюнкі славутых мясцін Беларусі. Даведаліся, што ў Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх, існуюць і цяпер.

 

Вялікую цікавасць у дзяцей выклікае беларуская народная цацка. Праз гульню з лялькай, укладванне спаць, спяванне ёй калыханак расказванне казак, гутаркі “Як раней і як зараз”, “Апрані ляльку” дзеці далучаюцца да беларускай культуры, узбагачаецца іх слоўнікавы запас. Каб пазнаёміцца і замацаваць веды пра беларускія нацыянальныя касцюмы вучні разглядалі лэпбук “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Ткацтва”, а таксама гулялі ў дыдактычную гульню “Упрыгож кашулю”.

Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі ж мы хочам, каб нас паважалі народы іншых краін, то мы павінны ведаць родную мову і ўмець на ёй размаўляць.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”

Крысюк Алена Іванаўна