Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.05.2025

Беларускамоўны дзень “Посуд і прадукты харчавання”

22 мая ў ДУА “Любашаўская пачатковая школа” ў межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай группе прайшоў занятак “Посуд і прадукты харчавання”.

На занятку дзеці адгадвалі загадкі аб посудзе і прадуктах харчавання, выконвалі заданні “Закончы сказы”, “Назаві адным словам”, “Што ў чым”, слухалі і пераказвалі ўрывак з апавядання Д. Маміна-Сібірака “Прытча пра Малачко, аўсяную Кашку і шэрага коціка Мурку”. З задавальненнем дзеці гулялі ў гульні "Адзін-многа", "Назаві ласкава". 

На працягу занятка дзеці пашыралі веды аб карысных прадуктах, аб правілах паводзін за сталом,  атрымалі карысныя парады аб выбары прадуктаў для здаровага харчавання.

С.І.Рылка,

дырэктар ДУА "Любашаўская ПШ"