У рамках правядзення дэкады прысвечанай да Дня народнага яднання ў ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень. У музычнай зале сустрэліся дзеці сярэдняга ўзросту ў прыгожых нацыянальных касцюмах разам з дарослымі на музычнай забаве “Беларусь мая музычная”.

Дзяцей прывітаў беларускі хлопец Сымонка-музыка, ролю якога выканала Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, музычны кіраўнік. Пачалі сустрэчу з вясёлай гульні-прывітання “Ці ўсе ёсць?”. Сымонка-музыка запрасіў адправіцца на цягнічку ў невялікае падарожжа па беларускім музычным краі. Сымонка-музыка парадаваў усіх прысутных сваёй гульнёй на скрыпачцы. Выхаванцы з задавальненнем слухалі апавяданне Сымонкі-музыкі пра музычныя інструменты, пра іх прыгожае гучанне, таксама вялі гаворку пра беларускія ручнікі, лялькі. Дзяўчынкі з вялікай радасцю паспрабавалі граць на цымбалах, а хлопчыкі на розных дзіцячых музычных інструментах. Прыгожа танчылі беларускі народны танец “Бульба”, ну і канешне не засталіся без гульні пад назвай “Лапці”.

Музычная забава прайшла ў цёплай і дружнай атмасферы. Гэты дзень стаў яшчэ адным крокам у выхаванні ў нашых дзяцей патрыятызма і ўвагі да беларускай культуры.
Музычны кіраўнік
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”
Кляўчэня Н.М.