Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла пачэснае месца ў адукацыйным працэсе, патрэбна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні, укараненню і распаўсюджанні яе ва ўстанове адукацыі. Таму ў ДУА «Дзiцячы сад № 5 г.Ганцавiчы» кожны чацвер праходзяць беларускамоўныя днi.
Вось i сёння25.09.2025 на занятку па развiццю маўлення i культуры маўленчых зносiн дзецi атрымалi веды пра Дзень пiсьменнасцi. Выхавальнік імкнуўся да таго, каб маўленне дашкольнікаў вызначалася не толькі сваёй правільнасцю, але і выразнасцю. Таму работу па навучанню выхаванцаў беларускай мове, пачыналi з выразнага чытання вершаў Леанiда Пранчака «Беларусь - мая Радзiма», Нiла Гiлевiча «Я- Беларус». Потым педагог арганiзаваў беларускую гульню - iнсцэнiроўку «Паравоз», расказаў пра беларускіх пiсьменнiкаў, iiх уклад у развiццё` Беларусi.

Незвычайным было з яўленне казачнага героя ката Басiка. Разам з iм выхаванцы адправiлiся ў падарожжа па станцыям: «Складзi слова», «Песенная», «Ветлiвыя словы», «Вяселы цягнiчок». У час гэтага падарожжа дзецям неабходна было выканаць некалькi заданняў, за якiя яны атрымалiўзнагароду ў выглядзе кнiг у канцы занятку.

Такім чынам, авалоданне беларускімі дзецьмі багаццямі беларускай мовы складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Засваенне беларускай мовы – гэта авалоданне багацейшай крыніцай ведаў, сродак больш глыбокага рознабаковага развіцця дзіцяці.
Г.С Канановiч, намеснiк загадчыка
па асноўнай дзейнасцi