Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.10.2025

Беларускамоўны дзень «Падарожжа ў краіну майстроў»

30 кастрычніка 2025 года ў ДУА «Дзіцячы сад №4 г.Ганцавічы» прайшоў беларускамоўны дзень у сярэдняй групе інтэграванага навучання і выхавання на тэму: «Падарожжа ў краіну майстроў». Дзеці сумесна з выхавацелем дашкольнай адукацыі падрыхтавалі і наведалі выставу "Беларускія вырабы".

Навумік Вікторыя Віктараўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, расказала дзецям аб тым, што Радзіма-гэта месца дзе нарадзіліся нашы бабулі і дзядулі, мамы і таты.

Вось як прыгожа сказаў пра нашу краіну паэт Пятрусь Броўка:

Мая Айчына – поле, нівы,

Над Нёманам зялёная гая,

Прыгожы Брэст і Мінск шумлівы –

Уся Беларусь ад краю ў край.

Выхавальнік правяла гутарку "Якія ёсць вырабы на нашай выставе", "З чаго зроблены нашы экспанаты", "Для чаго яны нам патрэбны ў паўсядзённым жыцці".

 

Дзеці з вялікім задавальненнем наведалі выставу, адказвалі на пытанні аб сваёй Радзіме.

Калі вы падрасцеце, то даведаецеся пра нашу Рэспубліку шмат новага і цікавага. А сёння юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з беларускімі народнымі вырабамі.