Cёння ў ДУА «Дзiцячы сад № 5 г. Ганцавiчы» прайшоў беларускамоўны дзень па тэме «Бабулiн куфар». Выхавальнiк Глушко Валянцiна Канстанцiнаўна арганiзавала занятак-эксурсiю ў мiнi –музей «Сялянская хатка». Яна была як праваднік у свет культуры, які навучае дзіця бачыць гісторыка-культурны змест простых рэчаў, фарміруе ў дзіцяці разуменне ўзаемасувязі гістарычных эпох і свайго дачынення да сучаснай культуры, непарыўназлучанай з мінулым, развівае здольнасць да эстэтычнага сузірання, суперажывання і асалоду, фарміруе талерантнасць, павагу да культуры i побыту нашых продкаў.

Педагог у час занятку рассказала пра побыт беларускага народа. Цiкавым момантам стаў паказ зместа куфара, гэта i вопратка, посуд, упрыгожваннi, кнiгi, цацкi, карцiны, фотаальбом i iншае. Аб кожным прадмеце куфара Валянцiна Канстанцiнаўна паведамiла цiкавыя звесткi. Потым дзецi разам з выхавацелем разглядвалi фотаальбом i кожны з iх дзялiўся запамiнальнымi момантамi сваёй сям’i.
Бабулiн куфар з’яўляецца кладзезем мудрасцi i ведаў.

Каб усвядоміць сябе беларусам, неабходна звярнуцца да гісторыі, да культуры свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым сустракалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі. Без мінулага няма і будучыні.
Г.С Канановiч, намеснiк загадчыка
па асноўнай дзейнасцi
ДУА «Дзiцячы сад № 5 г. Ганцавiчы»