Жоўты лісцік тапаліны ціха падае з галіны;
І лісты, лісты наўкол апускаюцца на дол.
Высцілае лістапад сцежку ў наш дзіцячы сад.
Спрытна ходзяць ножкі сонечнай дарожкай.
С. Грахоўскі
На вуліцы ўладарыць восень. Гэта вельмі прыгожая, мілая сэрцу пара. А яшчэ гэта пара багатага ўраджаю.
20 лістапада ў межах беларускамоўнага дня ў ДУА «Любашаўская пачатковая школа» прайшоў занятак пад назвай «Ураджай у садзе». На занятку педагог Ненадавец Таццяна Іосіфаўна арганізавала дзейнасць выхаванцаў па ўдасканаленні навыкаў беларускага маўлення, а таксама стварыла ўмовы для пашырэння слоўнікавага запасу дашкольнікаў па тэме «Садавіна».
Рэалізацыя пастаўленых задач адбывалася праз гульні: «Назаві ласкава», «Што лішняе?», «Садоўнік», «Садавіна-агародніна», - а таксама падчас выканання заданняў у сшытках на друкаванай аснове. Асаблівую цікавасць у выхаванцаў выклікала заданне, у якім неабходна было скласці апісанне любімай садавіны па прапанаваным алгарытме, а таксама сюжэтна-ролевая гульня «Крама».
Напрыканцы занятка выхаванцы падзяліліся сваімі ўражаннямі з педагогам і з легкасцю назвалі новыя словы, якія пачулі сёння ўпершыню.