Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце.
Няма нiчога ў свеце даражэй, калi дзiця з маленства ганарыцца сваей краiнай, паважае культуру i традыцыi свайго народа.

У рамках тэматычнага дня у старэйшай групе інтэграванага навучання і выхавання ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы" выхаванцы прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях, віктарынах, дыдактычных гульнях, разглядвалі тэматычныя альбомы.

Дзень родной мовы асаблівы для кожнага з нас, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы"
Лелес Бажэна Аляксандраўна