Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.01.2026

"Спяваем, гуляем - Каляду сустракаем"

8 студзеня ў ДУА "Любашаўская ПШ" пад кіраўніцтвам выхавацеля Ненадавец Т.І. і музычнага кіраўніка Дзегцяровай Л.І. прайшла забава "Спяваем, гуляем - Каляду сустракаем". Свята было насычана казачнай атмасферай. Выхаванцы прыйшлі ў госці да гаспадыні Ганны. Гаспадыня пазнаёміла з галоўнымі героямі свята Казой і  Мядзведзем, каляднымі атрыбутамі, стравамі і звычаямі.

 

Дзеці з задавальненнем спявалі вясёлыя, калядныя песні “Шчодры вечар”, “Каляда”, танцавалі, чыталі вершы, гулялі ў гульні "Козачка пакажы", "Рэшата", "Дудка-весялуха”, гралі на музычных інструментах. На працягу дня дзеці віншавалі ўсіх са святамі і жадалі здароўя, дабрабыту, добрага ўраджаю.

 

Дзеці і дарослыя акунуліся ў дзівосны свет народнай культуры, атрымалі добры настрой і пачастункі. 

С.І.Рылка,

дырэктар ДУА "Любашаўская ПШ"