Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.01.2026

Дзень зімуючых птушак

Сёння ў старэйшай групе ДУА "Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы" прайшоў тэматычны дзень "Дзень зімуючых птушак". З самай раніцы дзеці разам з выхавальнікам Дайнека Ю.І. акунуліся ў свет роднай мовы, напоўнены цікавымі гульнямі, віктарынамі і творчымі заданнямі.

Раніцу пачалі з гульні "Назаві птушку па-беларуску". Дзеці з захапленнем называлі знаёмых птушак: сініца, верабей, снегір, дзяцел і іншыя. Потым разгледзелі малюнкі з зімуючымі птушкамі і гутарылі пра тое, як ім цяжка знаходзіць ежу ў зімовы час. Пасля гэтага выхавацель Дайнэка Ю. І. правяла віктарыну "Хто як спявае?".

 

Дзеці слухалі запісы спеваў розных птушак і спрабавалі адгадаць, якая птушка ім спявае. Гэта было вельмі весела і пазнавальна! Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні: "Знайдзі цень", "Збяры карцінку", "Размалюй зімовую птушку". А яшчэ дзеці зрабілі аплікацыі "Пакарміце птушак зімой", даведаліся чым можна карміць птушак у зімовы час і прапанавалі на прагулцы насыпаць iм ежы у кармушкі.

Вельмі важным было тое, што на працягу ўсяго дня дзеці размаўлялі па-беларуску. Яны з задавальненнем выкарыстоўвалі новыя словы і выразы, навучыліся будаваць граматныя сказы. Мы стараліся стварыць умовы, у якіх кожнае дзіця адчувала сябе камфортна і магло свабодна выказваць свае думкі на роднай мове.

Упэўнены, што гэты дзень беларускага маўлення натхніў дзяцей на далейшае вывучэнне беларускай мовы і зацікавіў іх светам прыроды. Мы будзем працягваць праводзіць такія мерапрыемствы, каб папулярызаваць беларускую мову і выхоўваць у дзецях любоў да роднага краю.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА "Дзіцячы сад № 1 г. Ганцавічы"

Дайнэка Юлія Ігараўна