Для рускамоўных дзяцей засваенне беларускай мовы з'яўляецца ключавым фактарам у развіцці іх асобы і далучэнні да асноў нацыянальнай культуры.

У дзіцячых садках з рускай мовай навучання развіццё беларускай мовы ў дзяцей носіць практычную накіраванасць. Вывучэнне беларускай мовы павінна не толькі развіваць навыкі разумення яе, але і актыўна ўзнаўляць пачутае і размаўляць на роднай мове.

Так, у ДУА "Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы" 22 студзеня 2026 года, у рамках беларускамоўнага дня, у другой малодшай групе прайшла пазнавальная гутарка "Зімовыя забавы", арганізаваная выхавальнікам Савеняй Валянцінай Паўлаўнай.

Гутарка з выхавальнікам стала для дзяцей выдатнай магчымасцю папрактыкавацца ў стварэнні гісторый пра зімовыя прыгоды. Яны вучыліся дакладна называць розныя зімовыя гульні, апісваць, што робяць гульцы, і якія прадметы патрэбныя для весялосці.

Акрамя таго, дзеці з задавальненнем слухалі верш В.Дзюбы "Хто мяне дагоніць?" пра канькі, паказвалі, як выдатна гуляць у снежкі, падбіралі па карцінках пары для зімовых гульняў.
С.Г. Жук,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці