Родны куток беларускага краю,
Лепей цябе зямлі я не маю,
Тут усе знаема: і росны, і поле,
Сэрцу вядома – тут лепшая доля.
Родны мой край беларускай зямлі,
Доўга красуйся, прыгожа жыві!
Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементаў беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

Кожны чацвер у ДУА “Дзіцячым садзе № 4 г. Ганцавічы” праходзiць беларускамоўны дзень, калі ўсе дарослыя і дзеці на працягу гэтага дня размаўляюць па-беларуску, вывучаюць нацыянальныя звычаі і традыцыі.

29 студзеня з выхаванцамі старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання быў праведзены музычны занятак на беларускай мове. Дзеці на занятку праспявалі песню “Зайграй мне, дударачку”. Слухалі музычныя народныя творы і творы беларускіх аўтараў. Гралі на музычных інструментах, такіх як свісцёлка, лыжкі, трашчотка, дудачка і бубен. Дзяўчынкі і хлопчыкі прыгожа выканалі беларускі народны танец “Трасуха”. Гулялі ў беларускія народныя гульні “Верабей”, “Ручаёк”, падчас якіх фармаваліся паводзіны дзіцяці, рысы яго асобы, выхоўвалася пачуццё дружбы, калектывізму, развіваліся разумовыя і творчыя здольнасці выхаванцаў.

Дзякуючы такiм заняткам у дзяцей узрастае цiкавасць да беларускай народнай культуры, значна пашыраецца слоўнiкавы запас. Дзецi мацнеюць духоўна, пачынаюць усведамляць сябе грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь і самае галоўнае – дзецям падабаецца прымаць удзел у беларускiх народных гульнях, спяваць песнi і выконваць беларускiя народныя танцы.

Музычны кіраўнік
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”
Жыгун Ніна Іванаўна