Cёння ў ДУА «Дзiцячы сад №5 г. Ганцавiчы» прайшоў беларускамоўны дзень па тэме «Да нас у госцi прыйшоў Каток-залаты лабок». Выхавальнiк Сiмановiч Надзея Сямёнаўна арганiзавала занятак на якiм пазнаёмiла дзяцей з вобразам незвычайнага Коцiка на малюнках,дзецi праслухалi і праспявалi калыханку «Ах ты коцiк, мой каток»,расказалi чыстагаворку па схеме «Кошка села», праслухалi вершык Вiктара Гардзея «Коцiк», з ахвотай выконвалi заданні ў рабочым сшытку «Дапамажы коцiку».А самым цiкавым i запамiнальным стала для дзяцей зʼяўленне неверагоднага коцiка.

Увогуле занятак паспрыяў развiццю ўмення дзяцей удзельнiчаць у беларускамоўных зносiнах па зместу гутаркi, фармiраванню ўмення правiльна называць рэчы асяроддзя, дзеяннi, пабудзiў будаваць сказы на беларускай мове, сачыць за ўжываннем слоў у сказе ў правiльнай форме,яны навучылiся адказваць на пытаннi па зместу гутаркi, расказваць беларускiя забалянкi, лiчылкi.

Спадзяемся, што прапанаваныя сродкі і формы дапамогуць арганізаваць цікавую і змястоўную дзейнасць у дадзеным накірунку. Толькі агульнымі намаганнямі можна дабіцца станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да роднай спадчыны.
Намеснiк загадчыка
па асноўнай дзейнасцi
ДУА «Дзiцячы сад №5 г. Ганцавiчы»
Г.С Канановiч