Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.02.2026

Беларускамоўны дзень «Таямніцы ткацкага майстэрства»

У ДУА "Дзіцячы сад №7 г. Ганцавічы" прайшоў беларускамоўны дзень «Таямніцы ткацкага майстэрства». Для выхаванцаў старэйшай групы было арганізавана займальнае падарожжа па свеце беларускага ткацтва. У суправаджэнні бабулі Хрысціны, ролю якой адыграла выхавацель дашкольнай адукацыі Мальсагава М.В. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй развіцця ткацтва ў нашай краіне, "пабывалі" на сучасных прадпрыемствах Беларусі, дзе ствараюцца палотны для вырабу тканін, разгледзелі слуцкія паясы і іншую прадукцыю ткацтва.

  


Гуляючы ў цікавыя гульні «Чароўны клубочак», «Такія розныя тканіны», «Узоры сваімі рукамі» дзеці прасякнуліся любоўю і павагай да народных традыцый і вытокаў беларускай культуры. А на майстар-класе «Нітачка-чараўніца» дашкольнікі паспрабавалі сябе ў ролі юных ткачых і ткачоў і зрабілі першыя крокі да асваення навыкаў перапляцення нітак, ствараючы ўзор на цацачным ткацкім станку. На працягу дня хлопчыкі і дзяўчынкі папоўнілі свой слоўнікавы запас словамі «ткачыха», «ткач», «палавік», «ткацкі станок», «ткацтва».


 

 

Такія заняткі садзейнічаюць выхаванню ў дзяцей паважлівага стаўлення да працы дарослых і далучэння да нацыянальных традыцый беларускага народа.

І.С.Трэфілава,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА "Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы"