18 лютага ў межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай группе ДУА "Любашаўская ПШ" прайшоў занятак па тэме “У госці да казкі”. Дзеці разглядвалі малюнкі з казачнымі героямі і называлі іх. Разам з лялькай Ганначкай называлі персанажаў з казкі “Дзедава рукавічка”. Выхаванцы старэйшай групы падрыхтавалі і паказалі інсцэніроўку казкі “Ліса і Журавель”. Дзеці былі вельмі эмацыйныя, з вялікім задавальненнем пераўвасабляліся ў персанажаў казкі.

Падчас самастойнай дзейнасці малявалі з геаметрычных фігур казачных персанажаў.
