Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2026

Маладзёжны квіз "Слова да слова - родная мова"

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы маладзёжным крылом Ганцавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз жанчын" праведзены маладзёжны квіз "Слова да слова - родная мова". Праверыць свае веды па беларускай мове, логіку і эрудыцыю вызваліся 9 каманд устаноў і арганізацый раёна. Кожны тур быў прысвечаны пэўнай тэме, самым непрадказальным стаў рызык-тур. Каб знайсці правільны адказ, удзельнікам неабходна было не толькі паглыбіцца ў мовазнаўства, літаратуру і гісторыю, але і прадэманстраваць навыкі каманднага ўзаемадзеяння. Пераможцамі квізу сталі каманды цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і сярэдняй школы №3 г.Ганцавічы. Усе ўдзельнікі атрымалі каштоўны вопыт новых зносін і магчымасць змястоўна правесці вечар пятніцы.