Раённы фестыфаль "Гучы, роднае слова!", прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, у чарговы раз сабраў шматлікіх таленавітых удзельнікаў у ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа". У пачатку 20 стагоддзя свой шлях да настаўніцтва пачынаў у вёсцы Люсіна класік беларускай літатаратуры Якуб Колас. Пазней ён апіша побыт палешукоў і свае першыя педагагічныя спробы ў рамане "На ростанях", адлюстраваўшы на старонках твора свае ўражанні і меркаванні пра аўтэнтычную культуру палескай глыбінкі. Штогадовы фестываль у аг.Люсіна - своеасаблівы знак павагі да пісьменніка і крок да захавання беларускай мовы.
Свае таленты падрастаючае пакаленне ганцаўчан прадэманстравала ў трох намінацыях: "Аматары мастацкага слова" (конкурс чытальнікаў), "Чароўны свет батлейкі" (конкурс батлеечных тэатраў) і "Скарбонка роднай мовы" (турнір знаўцаў беларускай мовы). Пераможцы фестывалю адзначаны дыпломамі аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама.



















