Выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” завіталі да бабулі ў госці. Бабуля сустрэла дзяцей з ручніком на руках і паведала, што ў Беларусі шаноўных гасцей заўжды сустракалі прыгожымі ручнікамі, расказала з чаго вырабляюць ручнікі, як іх упрыгожваюць, і што адлюстроўваюць асобныя ўзоры традыцыйнага беларускага арнаменту на ручніках, сурвэтках, вопратцы.

Затым, дзеці пазнаёміліся з азбукай беларускага арнаменту: агонь, багацце, жыццё, маладосць, сонца, вясна, зямля, краса, чысціня і іншыя. Адзначылі колеры, якія пераважаюць у традыцыйным беларускім арнаменце.

Дзеці замацавалі сімвалы беларускага арнаменту ў тэматычным альбоме “Мая Беларусь” і дыдактычных гульнях “Складзі арнамент па ўзоры”, “Падбяры пару”, “Даміно “.

Дзеці адчулі сябе сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”
Галаванава Наталля Анатольеўна