Напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у ДУА “Дзіцячы сад №7 г. Ганцавічы” адбыўся беларускамоўны дзень “Галоўная кніга краіны”.
На пряцягу ўсяго дня ва ўстанове дошкольнай адукаціі гучала родная беларуская мова і праходзілі розныя мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці.

Так, для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана пазнавальная гульня “Прававы святлафор”, дзе выхаванцы вучыліся адрозніваць добрыя і дрэнныя ўчынкі, замацоўвалі навыкі зносін на беларускай мове.

Таксама рабяты прымалі ўдел у занятку “Нашы правы і абавязкі”, які дапамог зразумець, як важна выконваць правілы паводзін у грамадстве.
Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў маўленчых конкурсах, малявалі на тэму “Мае правы” і абмяркоўвалі сітуацыі з жыцця.
Акрамя таго, выхаванцы наведалі гарадскую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з выставай, прысвечанай Дню Канстытуцыі.

Усе актыўнасці дня спрыялі развіццю ў рабят жадання размаўляць па-беларуску і дапамагалі зразумець асновы прававой дзяржавы, закладваючы трывалы падмурак для выхавання сапраўднага грамадзяніна.
І.С.Трэфілава, намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
ДУА "Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы"