❤️💚У рамках асваення нацыянальнай культуры і выхавання патрыятызму, у дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад №7 г. Ганцавічы» прайшоў беларускамоўны дзень пад назвай «Знаёмства з беларускай хаткай». Да хлопчыкаў і дзяўчынак першай малодшай групы завітала лялька Яніна, якая на працягу цікавай віртуальнай "экскурсіі" знаёміла іх з гісторыяй беларускага нацыянальнага быту і традыцыямі нашых продкаў.

Разам з выхавальнікам Каховіч І.А. рабяты гулялі ў гульні «Стукалка-грукалка», «Адгадай загадку – пакажы адгадку», слухалі верш «Беларуская хатка», танчылі з музычнымі інструментамі – бубнамі, адказвалі на пытанні, прагаворвалі асобныя словы і фразы («беларуская хатка», «багаты стол», «дарагія госці»).

У ходзе "экскурсіі" дзеці набылі важныя якасці –павагу да традыцый і старэйшага пакалення, дабрыню і клапатлівасць.
Дзякуючы такім мерапрыемствам, мы ўзбагачаем ў маленькіх выхаванцаў слоўнікавы запас, развіваем іх маўленчыя навыкі на беларускай мове, а таксама фарміруем усвядомленае стаўленне да роднай культуры і каштоўнасцей.

І.С.Трэфілава,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Дзіцячы сад №7 г. Ганцавічы»