Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.03.2026

Беларускамоўны дзень "Дом, у якім я жыву"

Мова – гэта не проста сродак зносін паміж людзьмі. Яна – духоўная прастора, у якой фарміруецца светапогляд чалавека, яго ўяўленні пра дабро і зло, пра род і Радзіму, пра мінулае і будучыню, пра свой родны дом. Калі мы гаворым пра значэнне мовы для нацыі, то маем на ўвазе не толькі магчымасць зразумець, але і тое, што праз мову народ адчувае сваё адзінства і непаўторнасць.

 

Сёння ў ДУА "Дзіцячы сад № 5 г.Ганцавічы" прайшоў беларускамоўны  дзень па тэме "Дом, у якім я жыву". У час занятку выхавальнiк старэйшай групы Сімановіч Надзея Сямёнаўна фарміравала ўяўленне ў дзяцей пра дом як бяспечнае і ўтульнае месца, выхоўвала любоў да сям'і. Дзеці навучыліся апісваць сваё жыллё, разумець значэнне элементаў дома. Выхавальнік правеў гутарку-размову з дзецьмі “Як называецца тое месца, дзе вы жывяце?”, ”З чаго пабудаваны ваш дом?”, “На якім паверсе вы жывяце?”,“дыдактычныя гульні "Мой адрас","Які мой дом?",фізкультхвілінку "Будуем дом". А пры канцы занятку выхавальнiк дала дзецям  творчае заданне ў рабочым сшытку - намаляваць свой дом, а таксама дамаляваць у прадметах мэблі тое, што не паспеў намаляваць мастак. Таксама разам з Надзеяй Сямёнаўнай выхаванцы паўтарылі правіла бяспекі ў кватэры.

 

Усе павінны памятаць аб тым, што мова – гэта абавязак кожнага. Мову трэба не толькі ведаць, але і ўжываць. Яна павінна гучаць у сям’і, у дзічым садку,і ў грамадскім жыцці.

Намеснiк загадчыка

ДУА «Дзiцячы сад № 5 г.Ганцавiчы»

Канановiч Галiна Сяргееўна