23 красавіка 2026 года ў ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень у першым “А” класе гімназіі “На каго падобна Беларусь?”

Вучні разам з выхавацелем здзейснілі падарожжа па роднай краіне. На занятку дзеці ўзбагацілі ўяўленні аб геаграфічнай карце, аб межах нашай краіны, замацавалі веды аб тым, з якімі краінамі мяжуе Беларусь, што мае шэсць абласцей. Гулялі ў дыдактычную гульню “Назаві слова”, дзе дзеці павінны назваць словы па-беларуску намаляваныя на карцінках, “Чароўны куфэрак”, у якім схаваўся гук К. Вучні павінны былі прыдумаць словы ў якіх сустракаецца гук К у пачатку слова, у канцы слова, або ў сярэдзіне.

Гулялі ў гульню ”Птушыная мова”, задачамі якой было выклікаць цікавасць да разнастайнасці птушыных галасоў у жывой прыродзе, выхоўваць уменне гуляць самастойна.

Дзеці з вялікім задавальненнем наведалі выству кніг на беларускай мове і вырабаў беларускіх майстроў ў кніжным куточку. Выхавальнік правяла гутарку “Якія вырабы ёсць на нашай выставе”, “З чаго зроблены экспанаты”, “Для чаго яны патрэбны ў жыцці”.
“Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.
Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады, новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”
Волосюк Людміла Мікалаеўна