Пад такой назвай адбылося паседжанее раённага метадычнага аб’яднання загадчыкаў і насмеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці: “Кіраўнік як лідэр у грамадзянска-патрыятычным выхаванні”.

Сустрэча праходзіла ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава. Удзельнікі мелі магчымасць больш даведацца пра працу бібліятэкі, яе магчымасці, пабывалі у літаратурным музеі, дзе азнаеміліся з выставай, прысвечанай творчасці выдатных пісьменнікаў Ганцаўшчыны. Экскурсію правяла бібліятэкар чытальнай залы Шэйман Алена Канстанцінаўна.

Затым сустрэча прадоўжылася за круглым сталом. Ганаровымі гасцямі сталі дзве прыгожыя і таленавітыя жанчыны: Пупач Галіна Мікалаеўна – кіраўнік узорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок”, журналіст; Пракапчук Яўгенія Віктараўна – журналіст раённай газеты “Ганцавіцкі тыдзень”, маладая паэтка Ганцаўшчыны. Размовы ішла пра знакамітых пісьменнікаў Ганцаўшчыны, пра творчы лес гэтых цудоўных жанчын, пра іх працу, пра мары, згадвалі пра сумненні і разважалі пра поспехі. Дапамагала правесці своеасаблівае інтэрвью спецыяліс аддзела маркетынга бібліятэкі – Кладзько Аляксандра Ігараўна.

Заключнай часткай сустрычы стала літаратурная гасцінная, дзе кожны прысутны змог прачытаць любімыя творы беларускіх аўтараў. Гучалі вершы Я.Коласа, В.Гардзея, М.Рудкоўскага, Я.Пракапчук. Хваль Ала Ўладзіміраўна, дырэктар бібліятэкі, узгадала пра творчы лес свайго дзядзькі Міхася Рудкрўскага, рассказала аб тым, што 22 красавіка будзе ладзіцца вечар яго памяці з нагоды 90-годдзя.

Мерапрыемства прынесла асалоду яшчэ і таму, што размова ладзілася на мілагучнай беларускай мове, вершы гучалі на беларускай мове. І гэта было ў падтрымку праекта “Кожную пятніцу – роднае сваё!”.
Кіраўнік РМА, Валасюк М.С.