Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.04.2026

Музычная забава «Зямля пад белымі крыламі»

16 красавіка, ў рамках беларускамоўнага дня, у ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” прайшла музычная забава «Зямля пад белымі крыламі» для сярэдняй групы, якая аб'яднала выхаванцаў у любові да роднага краю.

Мерапрыемства пачалося з урачыстага моманту: дзеці яшчэ раз згадалі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і дружна выканалі Дзяржаўны гімн. Пачуццё гонару ў вочках маленькіх патрыётаў сведчыла аб тым, што любоў да Радзімы пачынаецца з маленства.

 

Але якая ж беларускае забава без вясёлых гульняў? Нашы выхаванцы з азартам узгадвалі традыцыі прадзедаў. Музычная зала напаўнялася смехам падчас народных гульняў «Заінька» і «Грушка», а кемлівасць дзеці праявілі ў забаве «Адгадай чый галасок». Беларуская мова гучала натуральна і меладычна, дапамагаючы хлопчыкам і дзяўчынкам адчуць прыгажосць роднага слова.

 

Фінальным сюрпрызам стаў сучасны флэшмоб. Пад рытмічную музыку дзеці стварылі сапраўднае шоу, паказаўшы, што быць беларусам — гэта не толькі шанаваць мінулае, але і быць актыўным, творчым і шчаслівым сёння.

Музычная забава «Зямля пад белымі крыламі» пакінула ў сэрцах дзяцей цеплыню і добры настрой. Мы ўпэўнены: такія сустрэчы выхоўваюць сапраўдных грамадзян сваёй краіны!

С.Г. Жук,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”