У Малькавіцкай сярэдняй школе прайшоў раённы семінар настаўнікаў працоўнага навучання (абслуговая праца) па тэме "Фарміраванне гатоўнасці вучняў да прафесійнага самавызначэння праз арганізацыю прафарыентацыйнай работы на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне. Абслуговая праца."
Госцям семінара прапанавалі агляд калекцыі "Галактычны шык", наведванне адкрытага урока, які падрыхтавала Новік Наталля Мікалаеўна, а таксама госці змаглі прыняць удзел у майстар-класе па вырабу сувеніраў.
