Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.11.2021

Дзень роднай мовы ў ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы”

Па добрай традыцыі кожны чацвер у дзіцячых садках праводзіцца беларускамоўны дзень. Чацвер, 11 лістапада, не стаў выключэннем для выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №7 г. Ганцавічы”. Дзень роднай мовы быў прысвечаны малой Радзіме і насіў назву “Як цябе не любіць, мілы сэрцу куточак вялікай Айчыны!”

З самай раніцы выхаванцы ўсіх узроставых груп разам з педагогамі адправіліся ў цікавую пазнавальную вандроўку па роднаму краю. Рабяты даведаліся пра яго гістарычную спадчыну, традыцыі, культуру, пазнаёміліся з творчасцю знакамітых людзей Ганцаўшчыны, яе сучасным багаццем і славутасцямі.

Заняткі, гульні, камунікатыўныя хвілінкі, экскурсіі і іншыя формы работы з дзецьмі праводзіліся на беларускай мове, што дало магчымасць выхаванцам адчуць яе прыгажосць і мілагучнасць, выклікаць імкненне на ёй размаўляць. А метады і прыёмы, накіраваныя на выхаванне патрыятычных пачуццяў , дазволілі абудзіць у дзіцячых сэрцах цікавасць і любоў да мясцін, дзе яны нарадзіліся, павагу да сваёй бацькаўшчыны, жаданне цаніць і берагчы яе наследдзе.

Намеснік загадчыка па АД

ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы”

І.С.Трэфілава