Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.12.2021

"Любоў да Радзімы і любоў да людзей"

“У госці да бабулі Ганны”

Любоў да Радзімы і любоў да людзей –

Два вялікіх цячэнні, якія, зліваючыся,

Утвараюць вялікую раку патрыятызму.

В.А. Сухамлінскі

9 снежня ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” прайшоў занятак на беларускай мове з выхаванцамі 2 малодшай групы № 2, які называўся “У госці да бабулі Ганны”. Дзеці пабылі ў гасцях у бабулі Ганны, якая распавяла ім пра тое, што у кожнага ёсць свой дом. У птушкі – гняздо, у многіх жывёл – нара. А мы, жыхары Беларусі, жывём у вялікім агульным доме, у краіне, якая завецца Рэспубліка Беларусь.

Бабуля Ганна навучыла дзяцей гуляць у беларускую гульню “Чый галасок”, у ходзе якой дзеці развівалі памяць, увагу на слых. Фарміравалі жаданне гуляць разам.

Дзеці пазнаёміліся з некаторымі рэчамі побыту беларускага селяніна (абрус, сурвэтка, рушнік, збанок, гарлач, гаршок, ступка), і даведаліся для чаго яны патрэбны.

Бабуля Ганна апавядала дзецям пра тое, што беларусы працавітыя, мудрыя, з добрым сэрцам. Затым выхаванцы дапамаглі бабулі пасеяць лянок у музычнай гульні “Ох і сеяла Ульяніца лянок”.

Пасля працы трэба паесці і добра адпачыць. Тут бабуля Ганна пазнаёміла дзяцей з беларускімі нацыянальнымі стравамі: дранікі, бабка, бульба, мачанка, клёцкі з мясам і халаднік. Дзецям вельмі спадабаўся цікавы занятак і яны засталіся вельмі задаволеныя.

Такія заняткі ў дзяцей выклікаюць радасць, здзіўленне, захапленне і зацікаўленасць да беларускай народнай культуры, значна пашыраюць слоўнікавы запас.

В.А. Сухамлінскі адзначыў, што Радзіма для чалавека – самае дарагое і свяшчэннае, без чаго ён перастае быць асобаю.

Вялікае значэнне для патрыятычнага выхавання мае актыўная, разнастайная дзейнасць дзяцей, таму што быць патрыётам – гэта не толькі ведаць і любіць сваю краіну, але і актыўна дзейнічаць на яе карысць.

Валасюк Людміла Мікалаеўна,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”