Вясна - вельмі прыгожая пара года. Прырода пасля зімовага сну прабуджаецца, як у казцы. Вяртаюцца з цеплых краін птушкі. Дзеці вельмі радуюцца прылету птушак.
У старэйшай групе інтэграванага навучання і выхавання ДУА "Яслi-сад 1 г. Ганцавiчы" прайшло мерапрыемства пад назвай “Птушыныя гульні”, дзе выхаванцы чыталі вершы, чыстагаворкі, разгадвалі загадкі пра птушак, запрашалі птушак ў родныя гнёзды пры дапамозе заклічкі “Жавароначкі”, знаеміліся са звычаем беларусаў запрашаць вясну.
Дзеці з выхавацелем гулялі ў беларускія народныя гульнi, вялі размому аб тым, як трэба адносіцца да птушак і заберагаць іх.
Гайцюкевіч А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА "Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы"