Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.04.2022

Беларускамоўны дзень “Залацінкі роднай мовы”.

Дзень роднай мовы ў ДУА "Яслі-сад №2 г. Ганцавічы", які прайшой 7 красавіка, насіў назву “Залацінкі роднай мовы”. У гэты дзень у дзіцячым садзе былі праведзены розныя мерапрыемства. Для дзяцей старэйшага ўзросту прайшло мерапрыемства “У госці да Васіліны”, на якім выхаванцы сустрэліся с гаспадыняй Васілінай. Разам з ёю дзеці ўспаміналі і называлі прыказкі і прымаўкі, вясновыя прыкметы, чыталі вершы на роднай мове.  Выхаванцам вельмі спадабалася гуляць у беларускія народныя гульні "Воўк", "Карусель", вадзіць карагоды "Ой, вясна, вясна", "Сонейка", спяваць на роднай мове песні. Сумесная дзейнасць дарослых і дзяцей была накіравана на далучэнне да нацаянальнай культуры, развіцце ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ею.

Вельмі цікава прайшла тэатралізацыя казкі "Калабок", якую падрыхтавалі выхаванцы рознаўзроставай группы. Тэатральная дзейнасць – гэта адначасова і гульня, і творчасць, і далучэнне да мастацтва. Яна стымулюе актыўную гаворку дзякуючы павяліченню слоўнікава запасу, развівае творчыя здольнасці і адначасова падабаецца дзецям, дорыць ім атмасферу свята.

Падчас драматызацыі казкі “Калабок”дзеці пераказваючы яе змест, падтрымлівалі размову на беларускай мове, з задавальненнем перадавалі настрой і характар кожнага з персанажаў.

Вось як весела мы сёння гулялі ў народныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні,паказвалі казкі! Які цудоўны настрой яны нам падарылі.

Гуляйце ў беларускія гульні, чытайце творы і размаўляйце на роднай мове!

Л.І.Гардзей,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА "Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы"