Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.11.2022

Беларускамоўны дзень "У гасцях у бубулі Ганны"

Нягледзячы на тое, што надвор’е за вокнамі нагадвае зіму, на календары сення апошні месяц восені – лістапад. Восень прыносіць з сабой не толькі даджды і пахмурнае надвор’е, але і багаты ўраджай у садах і агародах.

У межах беларускамоўнага дня выхаванцы старэйшай рознаўроставай групы пабывалі ў гасцях у бабулі Ганны, якая расказала ім пра тое, які ўраджай яна сабрала ў гэтым годзе ў сваім садзе. Выхаванцы пашырылі свой слоўнікавы запас па тэме “Садавіна”, вучыліся апісваць садавіну па колеры, смаку, адрозніваць садавіну, якую вырошчваюць у нас, ад экзатычнай.

Вялікае задавальненне атрымалі дзеці падчас гульняў “Садоўнік”, “Пачастуй сяброў “ і інш..

За добрую працу бабуля Ганна падрыхтавала для сваіх маленькіх сяброў сюрпрыз: пазнаеміла з выставай лялек са свойга куфэрка, расказаўшы аб значэнні кожнай з іх. У вачах дзяцей чыталіся цікавасць і захапленне.

Сваімі ўражаннямі дзяўчынкі абяцалі падзяліцца дома са сваімі бацькамі.

Н.Я.Казак, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці