Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.12.2022

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ДЗЕНЬ «ПРАДУКТЫ ХАРЧАВАННЯ»

У сярэдняй групе iнтэграванага навучання i выхавання ДУА «Дзiцячы сад № 1 г. Ганцавiчы» прайшоў занятак па адукацыйнай галiне «Развiцце маўлення i культура маўленчых зносiн» па тэме «Прадукты харчавання».

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Швайка Галіна Міхайлаўна вучыла дзяцей правільна называць прадукты харчавання, такія абагульняючыя паняцці як «мясныя прадукты», «мучныя прадукты», «малочныя прадукты», «садавіна», «агародніна». Дзеці разам з выхавальнікам размаўлялі выключна на беларускай мове.

Лялька Алёнка гуляла з дзецьмі ў цікавыя гульнi: «Назавi ласкава», «Адзiн - многа», «Якая гэта страва», «Магазiн». На занятку дзеці разглядалi  прадметныя карцiнкi «Прадукты харчавання», адгадвалi загадкi, замацоўвалі назвы прадуктаў харчавання на беларускай мове.

Заняткі на беларускай мове ў садку далучаюць дзяцей да роднай, беларускай мовы і ўзбагачаюць іх слоўнікавы запас.

Р.У.Муха, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА «Дзiцячы сад № 1 г. Ганцавiчы»