Родны куток беларускага краю,
Лепей цябе зямлі я не маю,
Тут усё знаема: і росны, і поле,
Сэрцу вядома – тут лепшая доля.
Родны мой край беларускай зямлі,
Доўга красуйся, прыгожа жыві!
Ведаць сваю родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны. Сёння на беларускіх вуліцах усё радзей можна ўлавіць беларускую гаворку, а яна ж робіць нас непаўторнымі, прыносіць свой знак адрознення перад іншымі краінамі.
Беларуская мова мілагучная і прыгожая. Таму ў ДУА «Дзіцячы сад № 5 г.Ганцавічы» асаблівую ўвагу мы звяртаем на развіццё беларускага маўлення і культуру маўленчых зносін. Педагогі арганізуюць беларускамоўныя дні; спецыяльна арганізаваныя заняткі на беларускай мове. Выхавальнікі знаёмяць дзяцей з творамі мастацкай літаратуры, беларускімі песнямі, казкамі, вершамі. Выхаванцы з задавальненнем гуляюць у беларускія гульні, гульні-драматызацыі, сюжэтна-ролевыя гульні i iншае.
Вось i сёння 9 лiстапада ў ДУА «Дзіцячы сад № 5 г. Ганцавічы» прайшоў занятак у сярэдняй групе пад назвай «Адзенне. Бульбашык у гасцях у дзяцей», выхавальнік Жалезная Крысціна Вітальеўна.
Занятак напраўлены на выхаванне павагі да роднай мовы, пашыренне і актывізавацыю намінатыуна-прэдыкатыўнага слоўніка і слоўніка апісанняў па тэме «Адзенне».
Падарожжа ў казку пачынаецца з сюрпрызнага моманту-зяўлення Бульбашыка, сапраўднага беларускага вобраза, які з явіўся да дзяцей з чароўным чамаданам
Спачатку госць расказаў дзецям пра гісторыю беларускага адзення: пра віды адзення і тое, як раней шылі адзенне нашы продкіі разам з дзецьмі замацавалі веды аб сучаснай вопратцы. Потым Бульбашык прапанаваў дзецям пагуляць з ім у моўную дыдактычную гульню пад назвай: «Выпраў памылку», затым дзеці разглядвалі малюнкі, якія прынёс Бульбашык. Хлопыкі адказвалі на пытанні выхавальніка аб тым, якое адзенне носяць дзяучынкі і наадварот. А для падняцця настрою выхавальнік правеў фізкультурную хвілінку «Капялюш» паводле верша В. Віткі, дзеці па крузе перадавалі мяч свайму суседу, саправаджаючы сваі дзеянне паутарэннем верша.
Дзеці з задаваленнем выконвалі ўсе заданні Бульбашыка, а калі прыйшоў час госцю вяртацца да дому, то ён абяцаў выхаванцам абавязкова вярнуцца назад, каб далей знаёміць іх з гісторыяй роднага краю.
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое,што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое,што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне - найважнейшая этнічная прыкмета.
Г.С.Канановіч,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Дзіцячы сад № 5 г.Ганцавічы»