Сацыяльна-педагагічны праект «#РоднаеМоднае» (далей – праект) прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Ініцыятарам рэалізацыі праекта з’яўляецца аддзел па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама. У склад ініцыятыўнай групы ўваходзяць Ганцавіцкая раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, Ганцавіцкі раённы Савет грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы філіяла ААТ “Берасцейскі пекар” Ганцавіцкі хлебазавод.
Удзел у праекце прымаюць навучэнцы, педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна, першасныя арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, піянерскія дружыны раёна.
Праект рэалізуецца з 19 по 24 лютага 2024 г.
Накірункі рэалізацыі праекта:
інфармацыйны: ва ўстановах адукацыі, першасных арганізацыях грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, піянерскіх дружынах раёна ладзяцца інфармацыйныя акцыі, гульні, фотазоны, накіраваныя на папулярызацыю роднай мовы, знаёмства з беларускамоўнай лексікай.
адукацыйны: установы адукацыі, першасныя арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, піянерскія дружыны раёна далучаюцца да:
- фотачэленджу “Словы роднай мовы” (неабходна зрабіць творчы фотаздымак, які дапамагае патлумачыць слова на беларускай мове, фотаздымак змяшчаецца ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #Словы_роднай_мовы, #Дзень_роднай_мовы і дасылаецца ў аддзел па адукацыі да 23.02.2024),
- марафону “Чытаем разам на мове” (неабходна падрыхтаваць відэаролік, у якім верш або ўрывак з празаічнага твора на роднай мове выразна чытаюць на памяць дзеці ці дарослыя, твор павінен быць прысвечаны роднай мове або Беларусі, відэа дасылаецца ў аддзел па адукацыі да 23.02.2024),
- квіза “Знаўцы роднай мовы” (праводзіцца ў першасных арганізацыях грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, піянерскіх дружынах раёна; для моладзевых каманд першасных арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” 21.02.2024 квіз пройдзе ў кафэ “PanPan”),
творчы: установы адукацыі, першасныя арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, піянерскія дружыны раёна далучаюцца да:
- конкурсу “Ствары мерч па-беларуску” (шоперы, майкі, футболкі і г.д., якія змяшчаюць на сабе творча аформлены выраз або афарызм на беларускай мове, неабходна перадаць да 24.02.2024 у раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці),
- каворкінг-прасторы “Размаўляй са мной па-беларуску” (21.02.2024 у кафэ “PanPan” наведвальнікам, якія размаўляюць па-беларуску і закажуць дранікі, гарачыя напоі прадастаўляюцца бясплатна, у гэты ж дзень у кафэ будзе працаваць творчая фотазона, можна будзе правесці час за настольнымі гульнямі, прысвечанымі роднай мове).