Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2024

Беларускамоўны дзень "Родная мова – цудоўная мова"

“Любіце, ведайце і шануйце

мову свайго народа і ўмейце

дасканала валодаць ёю.”

Якуб Колас

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі аднамова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

22 лютага у ДУА "Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы" прайшоў святочны дзень прысвечаны роднай мове. Дзеці сярэдняй группы разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Калюжнай Ганнай Анатольеўнай размаўлялі пра свята, пазнаёміліся з вершам Якуба Коласа “На рэчцы зімою…”. Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: “Назаві сваё імя па-беларуску”, “Беларуская мова якая?”, “Ветлівыя словы”. Так сама разглядалі карціны з беларусскім нацыянальным адзеннем, адгадвалі загадкі пра жывёл і птушак беларускіх лясоў, размалёўвалі беларускія размалёўкі.

Дзень роднай беларускай мовы ў дзіцячым садку выдаўся цікавым і пазнавальным. Разнастайнасць форм работы дапамагае дашкольнікам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай беларускай мовы.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы”

Дайнэка Юлія Ігараўна