О мой любы родны край,
Ты – прыгожы, нібы рай.
І нідзе ў другіх краях
Шчасным быць не змог бы я.
Ніл Гілевіч
У ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень. Такія дні дазваляюць выхаванцам бліжэй пазнаёміцца са звычаямі беларускага народа і моўнымі сродкамі роднай краіны, у якой яны нарадзіліся.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Валуевіч Марына Валер’еўна з выхаванцамі спецыяльнай малодшай групы правяла пазнавальную гутарку з дзецьмі па тэме “Мая малая Радзіма”.
На працягу якой расказала пра наш горад Ганцавічы і пра родны край.Дзеці разглядалі фатаздымкі з дастапрыметнасцямі сваёй малой радзімы, чыталі прыказкі і беларускія вершы. Выхавальнік пазнаёміла з дзяржаўнымі сімваламі - сцягам, гербам і гімнам нашай краіны.Дзякуючы такім размовам у дзяцей узрастае цікавасць да сваёй малой радзімы, значна пашыраецца слоўнікавы запас. Дзеці мацнеюць духоўна, пачынаюць усведамляць сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Валуевіч Марына Валер’еўна,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”