Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца родная мова, якая, паводле слоў народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа- першая крыніца, "праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет".
З аднаго боку, мова выступае як складальнік культуры, пад якой разумеюцца вынікі дзейнасці людзей, іх светапогляд, традыцыі, нормы жыццядзейнасці і сацыяльнага існавання, формы зносін, паводзін і г. д.
З другога боку, мова з’яўляецца формай існавання духоўнай культуры народа (фальклору, літаратуры, рэлігіі і г. д.). Паўнацэннае вывучэнне мовы – гэта перш за ўсё далучэнне да духоўных каштоўнасцей сваёй нацыі.
Нацыянальная культура засвойваецца пры азнаямленні са словамі і выразамі, якія абазначаюць назвы традыцыйнага адзення (андарак, камізэлька), прадметаў народнага мастацтва і побыту (ручнік, гладыш), а таксама пры ўжыванні фразеалагізмаў, устойлівых параўнаннях (валасы, як лён; вочкі, нібы пралескі).
У нашай дашкольнай установе ў адукацыйны працэс кожны чацвер уключаюцца заняткі па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін.
Так, 12 сакавіка у группе інтэграванага навучання і выхавання выхавальнік Глушко Валянціна Канстанцінаўна правяла занятак па тэме "Беларускія народныя промыслы".
Мэта гэтага занятка: пазнаёміць дзяцей з беларускімім народнымі промысламі (ткацтвам, вязаннем, вышываннем), таксама пазнаёміць з беларускім нацыянальным касцюмам, арнаментам.
Выхаванцы пабывалі ў "беларускай хатцы", пазнаёміліся з назвамі прадметаў народнага беларускага мастацтва і побыту, пашырылі свой слоўнікавы запас новымі беларускімі словамі.
С.А. Зяньковіч,
намеснік загадчыка па АД
ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы”