Святы – гэта найвышэйшы ўзровень развіцця духоўнай культуры. Дзеці з радасцю ўдзельнічаюць у народных святах, дакранаюцца да фальклору, што з’яўляецца для іх крыніцай прыгажосці і маральнага здароўя. Народныя святы забяспечваюць пераемнасць у развіцці чалавечай культуры, адлюстроўваюць сувязь чалавека з жыццём прыроды і працай. У час правядзення свята народная творчасць праяўляецца ва ўсіх сваіх жанрах: паэтычным, музычным, песенным, драматычным, дэкаратыўна-прыкладным.
26 сакавіка ў ДУА “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень. Выхавацель дашкольнай установы Ненадавец Т.І. і музычны кіраўнік Дзегцярова Л.І. падрыхтавалі для выхаванцаў забаву “Ой, вясна, вясна!” Цыкл веснавых абрадавых свят пачынаўся менавіта з абраду гукання вясны. У час забавы дзеці зазывалі вясну прызыўнымі песнямі “Вясна, вясна красная”, “Жавароначкі, прыляціце”, карагодамі “Я вясну гукаю”, “Веснавое сонейка”, гульнямі “Бусел”, “Ручайкі”, “Адгадай веснавы гук”, “Карусель”.
У госці да дзяцей завітала Вясна і любімая птушка беларусаў - бусел. Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы пра вясну, а таксама даведаліся пра цікавае свята Саракі. З задавальненнем выхаванцы выконвалі старажытны абрад – бралі папяровых птушачак, падкідалі іх высока і зазывалі вясну.
Знаёмства дзяцей з народнымі святамі садзейнічае выхаванню павагі і цікавасці да нацыянальных традыцый, развіццю правільнага беларускага маўлення.
С.І.Рылка
Дырэктар