Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.11.2020

«Беларускiя народныя стравы»  

Сёння, у рамках беларускамоўнага днюў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” выхавальнiк Вольга Мiкалаеўна Заяц з выхавальнiкамi старэйшай группы № 1правяла занятак «Беларускiя народныя стравы». Занятак быў праведзеныў фармаце сюжэтна-ролевай гульнi.

Вось як гэта было…

Усе ўдзельнiкi гульнi вярнулiся ў мiнулае, дзе дзецiзавіталіў госцi да выхавальнiка. Вольга Мiкалаеўна прапанавала прайсцiў пакой i прысесцi за стол. Падарожжа адбывалася ў цеплай i благапрыемнай абстаноўцы за кубачкам гарачай, смачнай i салодкай гарбаты. Дзецi расказалiгаспадынi пра стравы, якiя яны больш заўсяго любяць, а Вольга Мiкалаеўна пазнаёмiла дзяцей з беларускiмi народнымi стравамii раскрыла сакрэтны рэцэпт духмяных i смачных дранiкаў. Выхавальнiкiўважлiва слухалiiпаабяцалі, што падзеляцца рэцэптам з матулямii бабулямi. Пакуль iшла размова ў гаспадынькiў печы падаспелі смачныя, духмяныя дранiкi з салодкiм маслам.

Вольга Мiкалаеўна частавала ўсiх дзяцей блiнами. Усе елі са смакам, запiвалiгарбатай i дзякавалi гаспадыню.

Пасля цікавай сустрэчы, усе яе удзельнікі засталiся вельмі задаволены!

Гульня дапамагла выхаванцам з цікавасцю пазнаемiцца з нацыянальнай беларускай кухняй, замацаваць назвы страў на беларускай мове, папрактыкавацца ў развiццi маўлення і культуры маўленчых зносiн.

Беларускамоўныя дні ў дашкольнай установе, дапамагаюць выхоўваць у дзяцей павагу і любоўда сваёй краiны i гонар за яе жыхароў!