Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.05.2022

“Я – грамадзянін сваей краіны”.

5 мая ў ДУА “Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа” прайшоў тэматычны дзень “Я – грамадзянін сваей краіны”.

У межах беларускамоўнага дня Лешчанка Н.П. правяла занятак “Кім быць?”. Педагог пашырыла веды выхаванцаў аб розных прафесіях, расказала аб іх значнасці для развіцця нашай краіны. Падчас занятка маленькія беларусы змаглі пашырыць свой слоўнікавы запас такімі словамі, як цырульнік, настаўнік, кухар, мастак і іншыя.

Пераапрануўшыся ў форму прадстаўнікоў розных прафесій, выхаванцы змаглі адчуць сябе ў якасці повара, медсястры, міліцыянера, прадаўца. Набытыя веды дзеці замацавалі падчас гульняў “Чацверты лішні”, “Што было б, калі б не было…”, “Майстар-майстрыха” і інш.

Затым выхаванцы даведаліся, што ў другую нядзелю мая адзначаецца важнае для краіны свята – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь” , а таксама ў фотавыставе “Сцяг маей краіны”.