"Навучым герояў казак правілам бяспекі"
Чарговы дзень роднай мовы адбыўся ў ДУА "Яслі-сад 1 г. Ганцавічы". У пачатку заняткаў дзеці атрымалі канверт з лістом ад Феі казак, дзе яна прасіла дапамагчы героям, якія трапляюць у бяду, даведацца, як патрэбна паводзіць сябе ў розных сітуацыях. Спачатку выхаванцам трэба было расчараваць ключык, а для гэтага патрэбна было адгадаць назву казкі, дзе героі трапілі ў бяду, не ведаючы, як сябе паводзіць. Выдатна справіўшыся з гэтым заданнем выхаванцы адправіліся далей.
Наступнае заданне было "Адгадай загадку" пра электрапрыборы. У ходзе гульні "Калі ўзнік пажар" выхаванцы паспяхова падказалі героям правілы абыходжання з электрапрыборамі, замацавалі нумар пажарнай службы.
Пры сустрэчы з Чырвонай Шапачкай выхаванцы сфармулявалі правілы асабістай бяспекі на вуліцы і дома. А вось наступная гераіня Спячая Прыгажуня не ведала пра забароненыя прадметы. Выхаванцы дапамаглі ўспомніць небяспечныя прадметы, правілы карыстання імі і расклалі прадметы ў патрэбнае месца для захоўвання.
Выдатна справіўшыся з усімі заданнямі выхаванцы атрымалі ад Феі казак размалёўкі пра правілы бяспекі.
Занька Алёна Уладзіміраўна,
выхавацель ДУА "Яслі-сад 1 г. Ганцавічы"