Асноўнай мэтай выхавання, ва ўсіх народаў, з’яўляецца клопат аб захаванні, умацаванні і развіцці народных абрадаў і традыцый, клопат аб перадачы падрастаючаму пакаленню жыццевага, духоўнага вопыта, назапашанага папярэднімі пакаленнямі.
З мэтай фарміравання ўяўленняў аб беларускіх народных святах і абрадах, іх асаблівасцях, цікавасці да беларускай мовы, жадання авалодаць ею ў ДУА "Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы" было праведзена тэматычны дзень “Святы і абрады беларускага народа”.
Напярэдадні, у апошні день зімы, было праведена музычнае свята Масляніц.
Масленіца - адно з нямногіх старажытных язычніцкіх святаў праводзінаў зімы, якія былі прыняты хрысціянствам. Масленіца – гэта гарэзлівае і вяселае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыроды і сонечнае цяпло. У гонар Сонца спапчатку пяклі праснакі, а калі навучыліся гатаваць цеста з закваскі, сталі пячы бліны. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.
З песнямі, гульнямі і добрым настроем развіталіся з зімой выхаванцы другой малодшай групы. Пах бліной і травяной гарбаты вітаў у музычнай зале. Дзеці гулялі у народныя гульні “Гары, сонца, ясна”, “Конікі”, “Карагод”, “ Сонечнае кола”, разам з гаспадыняй гатавалі цеста, пяклі ў печы бліны.
Выхавальнікі сярэдняй і спецыяльнай груп правялі заняткі з дзяцьмі “Спадчына “ на якіх раскрылі сэнс свят, расказалі пра адпаведныя кожнаму святу атрыбуты (пернікі, маскі, фарбаваныя яйкі) і касцюмы. Старэйшыя выхаванцы вучыліся “чытаць” беларускія ўзоры на рушніках і адзенні. Вывучалі значэнне асноўных сімвалаў, іх функцыю.
Гардзей Л.І.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА "Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы"