Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.03.2023

«Аб роднай Беларусі»

16 сакавіка 2023 года ў ДУА “Дзіцячы сад №5 г.Ганцавічы” Валянціна Канстанцінаўна Глушко, выхавальнік дашкольнай адукацыі, разам з выхаванцамі сярэдняй групы правялі пазнавальны экскурс на тэму «Аб роднай Беларусі».

У час гутаркі педагог і рабяты ўпэўніліся ў тым, што ў кожнага чалавека ёсць свая Радзіма, дом, сям’я, родная мова. А каб ўпэўніцца ў гэтым канчаткова выхавальнік прапанавала дзецям паслухаць цудоўныя вершаваныя радкі аб Радзіме Ю.Свіркі

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына –

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла - Беларусь

Далей у сумеснай дзейнасці вызначылі тое, што для кожнай краіны характэрны свае сімвалы, якія абазначаюць прыналежнасць чалавека да асобай краіны – гэта герб, сцяг і гімн. У дыдактычнай гульні “Злажы геаграфічную карту” дзеці замацавалі веды пра вобласці і яе галоўныя гарады. А вось у рухомай гульні “Чароўная палачка” рабяты з задавальненнем выказвалі думкі-пажаданні для сваёй любімай краіны.

Стукну, грукну роўнай

Палачкай чароўнай –

І благое ўсё забудзецца,

А маё жаданне збудзецца:

-         Каб мір быў ва ўсім свеце

-         Каб былі здаровыя дарослыя і дзеці

-         Каб сябравалі ўсе людзі на планеце

Педагог і дзеці канчаткова вырашылі, што лепей Беларусі няма ва ўсім свеце. Беларусь – гэта наша Радзіма. Мы тут нарадзіліся, тут гуляем, вучымся і працуем. Мы любім свой горад і дзіцячы садок.

 

В.М.Рэбкавец, намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад №5 г. Ганцавічы”