Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.04.2023

Далучэнне дашкольнікаў да духоўных каштоўнасцей беларусаў

“Калі ласка”, “Добры дзень” – такімі ветлівымі словамі пачаўся занятак “Беларуская хата – гасцямі багата”, які адбыўся ў дзіцячым садку № 5 г. Ганцавічы 27 красавіка (выхавальнік Кіршун М.А.).

Гасцінныя гаспадары Арынка і Уладзік радасна сустракалі гасцей, для якіх правялі невялікую экскурсію і расказалі пра прыгажосць і ўтульнасць беларускай хаты – галоўнага матэрыяльна-духоўнага аб’екта.

У час занятка выхаванцы праз розныя віды дзейнасці пашырылі прадстаўленні і ўдасканалілі свае ўяўленні пра назвы і значэнні прадметаў побыту, традыцыі, этыку і эстэтыку папярэдніх пакаленняў. Дзеці з вялікім задавальненнем і захапленнем разглядалі адзенне, вышытыя рушнікі і адзначылі які тонкі мастацкі густ у беларускага народа.

Печ – займае галоўнае месца ў хаце, бо дорыць чалавеку выратавальнае цяпло і ежу надзённую.

Найбольш пачэснае месца ў хаце займае покуць – чырвоны кут, які лічыўся самым свяшчэнным месцам у хаце. Прыгожа накрыты белым абрусам стол, які стаяў на покуце, увасабляе гасціннасць.

Сваё месца ў хаце меў куфар, у якім захоўваліся святочнае адзенне і самыя дарагія для гаспадароў рэчы.

Далучэнню дашкольнікаў да духоўных каштоўнасцей беларусаў, народнай творчасці, традыцый і звычаяў спрыялі: гульні “Скажы пажаданне” (з лялькай), “Знайдзі зерне для пірага”, песня “Калі ласка”, карагод “Ураджайная”,казкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі аб Радзіме, гаспадарлівасці, гасціннасці беларускага народа.

Мы спадзяёмся, што ўсе разам: педагогі, бацькі, бабулі і дзядулі, мы здольны перадаць падрастаючаму пакаленню дух свайго народа, адрадзіць страчанае, мы павінны ведаць свае карані, вытокі народнай мудрасці.

Я люблю сваю хату,

І падвор’е, і сад,

Дзе і сонца багата,

Дзе я кожнаму рад.

Радзіма – казка пра гнома,

Радзіма – сцежка ў сад.

Усюды добра, а дома

Лепш у сто крат.

А.І.Ладыга,

загадчык ДУА "Дзіцячы сад № 5 г. Ганцавічы"